Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.
Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.
Потым усіх чакаў сюрпрыз. Нечаканыя госці: зорка, вярблюд і мудрэц з Усходу прынеслі падарункі.
У забаўляльнай форме кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў пачастунак і тэматычныя пажаданні-заданні, як годна наследаваць Божае Дзіцятка.
Інваліды аддзялення таксама аддзячылі гасцям падарункамі- сувенірамі, зробленымі ўласнымі рукамі.
Сустрэча падаравала шмат радасці, уражанняў і цёплых момантаў.
Государственное учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Браславского района»
Адрес: Витебская обл., г.Браслав, ул.К.Либкнехта, д.6
Телефон: (8 02153) 6 30 68
Факс: (8 02153) 6 31 95
Эл.почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт: braslavtcson.by