Меню accessibility

 

centr1

О Государственном учреждении «Территориальный центр социального обслуживания населения»

Государственное учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Браславского района» создано на основании решения Браславского районного исполнительного комитета от 28 октября 2002 года.

Территориальный центр является государственным учреждением социального обслуживания, деятельность которого направлена на организацию социального обслуживания граждан, находящихся в трудной жизненной ситуации >>>

Последние новости

«Кожны дзень дзякую Богу за тое, што жыву»

IMG 6922"Як часта мы наракаем на сваё жыццё, скардзімся родным і сябрам па розных дробязях, не разумеючы, што лёс падараваў нам вялікую каштоўнасць — здароўе, хоць бы адноснае. Тым часам сярод нас ёсць людзі, якія ў той ці іншай ступені пазбаўлены гэтага шчасця: адны з нараджэння, іншыя — выпадкова. Тым не менш яны радуюцца кожнаму дню, жыццё іх цікавае і насычанае.

У дзяцінстве Людміла Сінкевіч была вельмі хваравітай: запаленне лёгкіх, бранхіты, моцны галаўны боль дакучалі дзяўчынцы. Да таго адно вока зусім не бачыла.

Нягледзячы на гэта, яна расла вясёлай і таварыскай, дапамагала бацькам па гаспадарцы. Ды і не было часу наракаць на свае хваробы, бо ў сям’і Сінкевічаў з Мілюнцаў было 12 дзяцей і вялікая гаспадарка.

На Людміле і яе старэйшым браце ляжала нямала хатніх абавязкаў, акрамя гэтага, яны прыглядалі за малодшымі.

Вучылася дзяўчына з цікавасцю і задавальненнем і, нягледзячы на частыя пропускі заняткаў па хваробе, у школе была выдатніцай. Маленькі рост Людмілы і яе вялікія акуляры не аднойчы станавіліся прычынай для кпінаў з боку хлопцаў, але жыццярадасная, са светлай душой, яна ніколі ў адказ не злавалася і не затойвала крыўду.

Уласныя праблемы навучылі Людмілу глядзець на свет падобраму і пазітыўна, перажываць за іншых і быць спагадлівай.

— Заўсёды дапамагала парадамі сваім малодшым сёстрам і братам, — кажа суразмоўніца, — выслухоўвала іх крыўды і дзіцячыя сакрэты, супакойвала, калі яны з кім-небудзь пасварацца.

А свой творчы ўнутраны свет Л. Сінкевіч перадавала праз маляванне і рукадзелле.

Калі аднакласнікі будавалі планы і вызначаліся з будучай прафесіяй, Людміла перанесла сур’ёзную аперацыю на галаўным мозгу, якая доўжылася амаль восем гадзін.

— Пасля аперацыі, — расказвае Л. Сінкевіч, — жыццё зайграла па-новаму: зніклі жудасныя болі, адышлі хваробы і можна было чым-небудзь заняцца.

Калі ў горадзе адчыніў свае дзверы ТЦСАН, Людміла з задавальненнем стала наведвацца сюды кожны дзень, знайшла сабе шмат сяброў. Такія зносіны дазволілі дзяўчыне стаць больш самастойнай і нават адной, без суправаджэння маці, выправіцца ў Віцебск на чарговы медагляд.

Праз некаторы час Л. Сінкевіч прынялі ў цэнтр на работу. Спачатку яна мыла бялізну, а потым стала кіраўніком гурткоў «Хатні этыкет» і «Элементарная рэабілітацыя». У 2010 г. актыўную дзяўчыну выбралі старшынёй раённай арганізацыі «БелТІЗ».

На гэтай пасадзе выявіліся арганізатарскія здольнасці Людмілы, якая з энтузіязмам узялася за справу. Разнастайныя мерапрыемствы, якія цяпер ладзіць Л. Сінкевіч, і дапамога валанцёраў з гімназіі робяць будзённыя дні гэтых людзей больш цікавымі і насычанымі. Неабыякавая старшыня пастаянна адпраўляе сваіх падапечных у спецыялізаваны абласны цэнтр на рэабілітацыю. Аднак галоўнае для іх, як адзначае сама суразмоўніца, увага і душэўная гутарка.

Але лёс працягвае выпрабоўваць Людмілу на трываласць: да цяжкасцей, з якімі яна стойка змагаецца штодзень, дабавілася сур’ёзная траўма галавы. Некалькі тыдняў не магла ўстаць з бальнічнага ложка, а потым нанова вучылася хадзіць.

Да таго ж з цягам часу зноў пачала праяўляцца яе асноўная хвароба. Але да гэтага сумнага факта Людміла ставіцца па-філасофску:

— Кожны дзень дзякую Богу за тое, што жыву і магу хадзіць. Астатняе можна вытрымаць і перажыць. Галоўнае — ва ўсім бачыць пазітыў, да ўсіх адносіцца добразычліва і гнаць ад сябе негатыўныя думкі. "

Алена ПЯТУШКА.

Контакты

Государственное учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Браславского района»

 

Адрес: Витебская обл., г.Браслав, ул.К.Либкнехта, д.6

Телефон: (8 02153) 6 30 68

Факс: (8 02153) 6 31 95
Эл.почта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Сайт:  braslavtcson.by